Звольнілі мастацкага кіраўніка віцебскага тэатра "Лялька"

Віктар Клімчук

Віктар Клімчук / vitvesti.by

Звольнілі мастацкага кіраўніка ў яшчэ адным беларускім тэатры. На гэты раз у віцебскім тэатры "Лялька". Віктара Клімчука нібыта абвінавацілі ў невыкананні планаў, якія стаяць перад тэатрам (але за гэта мусіць адказваць дырэктар), яму вынеслі вымову, піша "Зеркало" са спасылкай на свае крыніцы.

Клімчуку 77 гадоў. У свой час ён стаў першым мастацкім кіраўніком калектыву і заставаўся на гэтай пасадзе да нядаўняга часу. Віктар Клімчук з'яўляецца заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Чалавекам года Віцебшчыны — 2011.

"Лялька" — адзін з нямногіх тэатраў у РБ, які паказвае ўсе свае спектаклі на беларускай мове.

Нядаўна міністр культуры Анатоль Маркевіч заявіў, што "зачыстка" творчай інтэлігенцыі ў Беларусі працягваецца. У сакавіку з Музычнага тэатра звольнілі дырэктара Сяргея Пукіту. У тэатры выступіў расійскі аркестр, які выканаў кампазіцыю "Перамен!" Віктара Цоя, а ўся зала падпявала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі