Звольнены лекар Руслан Бадамшын, які днямі адбыў 15 сутак арышту

Звольнены лекар Руслан Бадамшын, які днямі адбыў 15 сутак арышту

Звольнены лекар-неўролаг РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі Руслан Бадамшын, які адбыў 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Для яго гэта было пятае затрыманне пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Як паведамляе тг-канал @belhalat_by, Бадамшына звальняюць з 13 красавіка. Падставай для гэтага называюць прагул часткі працоўнага часу. Лекара адпусцілі з СІЗА Жодзіна ў 7:30 раніцы 8 красавіка. Пры сабе ў яго не было ні грошай, ні тэлефона. Не далі яму і даведку аб вызваленні. Тым не менш, да працы Руслан Бадамшын дабраўся, праўда, са спазненнем.

Адміністрацыя спасылаецца на яго адсутнасць на працы з 10:00 да 12:00. Таксама яна спасылаецца на іншыя дысцыплінарныя спагнанні, якія былі ў лекара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі