Зваршчыка з Сянна асудзілі за "пікет", праведзены ў міліцыі
!["Пагоня" на пашпарце](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/218_2.jpg.webp?itok=8f9Vp7v7)
"Пагоня" на пашпарце
Вялікі штраф прысудзілі зваршчыку з Сянна Вячаславу Яхнавецкаму за вокладку пашпарта з гербам "Пагоня". Пра гэта піша тэлеграм-канал "Віцебск, я гуляю".
Мужчына дастаў у будынку райаддзела міліцыі пашпарт з вокладкай, на якой быў гістарычны герб "Пагоня". Міліцыянты ацанілі гэта як "пікетаванне без адпаведнага дазволу мясцовых выканаўчых органаў". Участковы ў пратаколе пазначыў, што свой пашпарт з "Пагоняй" Яхнавецкі "дэманстраваў нявызначанаму колу асоб".
Старшыня мясцовага суда Наталля Барысавец аштрафавала яго на 2220 руб.
Яхнавецкі віны не прызнаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.