Аблавы на заводах: як сілавікі ладзяць зачысткі на прадпрыемствах

Супрацоўнік "Беларуськалія" ў 2020-м

Супрацоўнік "Беларуськалія" ў 2020-м / Еўрарадыё

Калі няма каго стала "лавіць" на вуліцах, сілавікі выйшлі на паляванне — палітычныя затрыманні працягваюцца ва ўніверсітэтах, дзяржаўных арганізацыях, прыватных кампаніях. Не мінаюць яны і прадпрыемствы, хоць менавіта "рабацяг" рэжым раней стараўся не злаваць.

Еўрарадыё паглядзела, на якіх прадпрыемствах з пачатку гэтага года сілавікі ладзілі аблавы.

 

Гомельскія зачысткі

Калі меркаваць па паведамленнях праваабаронцаў і саміх сілавікоў, асабліва часта аблавы на працоўных месцах практыкуюць у Гомельскай вобласці. Асноўнай мэтай там быў завод ЗЛіН. У сакавіку там прайшла аблава, у выніку якой затрымалі як мінімум 14 чалавек. Прычына: "экстрэмісцкія" падпіскі і "няправільныя" каментары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі