Вы тут

Зварот Ціханоўскай да Дня Волі: незалежнасць — гэта калі ты бароніш сваю краіну

Святлана Ціханоўская / прэс-служба

"Незалежнасць — гэта калі ты бароніш сваю краіну. І для цябе гэта нават не подзвіг. А проста здаровая рэакцыя на злачынства. Бо іншага выбару няма і не можа быць, калі знішчаюць твой родны дом", — заявіла Святлана Ціханоўская ў сваім звароце да Дня Волі. 

Яна згадала, што тэрыторыяй Беларусі карыстаюцца, каб весці чужую вайну: "Выбар для народа незалежнай краіны толькі адзін: прагнаць чужынцаў са сваіх гарадоў".

Па словах Ціханоўскай, каб святкаваць гэты дзень і надалей, трэба вырашыць некалькі задач:

— дабіцца вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі праз Антываенны Рух;
— пазбавіцца ад дыктатуры і вызваліць палітзняволеных;
— абраць на сумленных выбарах новую дэмакратычную ўладу;
— і пераканацца, што яна будзе пераабраная ў законныя тэрміны.

"І вось тады мы сустрэнем сапраўдны Дзень Волі і зробім яго нацыянальным святам сваёй незалежнасці", — рэзюмуе яна.

25 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень Волі. У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі — першай беларускай нацыянальнай дзяржавы. Афіцыйныя ўлады гэтую дату ігнаруюць і не дазваляюць святкаваць публічна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.