ЗША: зніжэнне тэмпаў баявых дзеянняў ва Украіне захаваецца некалькі месяцаў

Вайскоўцы УСУ вядуць агонь з артылерыйскай прылады / Reuters
Вайскоўцы УСУ вядуць агонь з артылерыйскай прылады / Reuters

Тым баявых дзеянняў ва Украіне працягне зніжацца ў бліжэйшыя некалькі месяцаў, лічыць дырэктар Нацыянальнай выведкі ЗША Эўрыл Хэйнс. Яна адзначае, што не бачыць сведчанняў паслаблення ўкраінскай волі да супраціву, нягледзячы на атакі на яе энергасістэму і крытычна важную зімовую інфраструктуру.

Мы ўжо назіраем свайго роду зніжэнне тэмпаў канфлікту... і мы чакаем, што гэта, верагодна, будзе тым, што мы ўбачым у бліжэйшыя месяцы, — кажа Хэйнс.

Украінскія і расійскія вайскоўцы паспрабуюць перааснасціць і папоўніць запасы для падрыхтоўкі да контрнаступлення пасля зімы, але ўзнікла пытанне, як гэта будзе выглядаць.

У нас ёсць дастатковы скептыцызм адносна таго, ці будуць рускія насамрэч гатовыя гэта зрабіць. Я думаю, што ўкраінцы ў гэты перыяд часу больш аптымістычныя.

Хэйнс адзначае, што Крэмль разлічваў падарваць волю ўкраінцаў да супраціву.

Думаю, што мы не бачым ніякіх доказаў таго, што гэта падрываецца прама цяпер.

Па дадзеных Хэйнс, Пуцін быў здзіўлены тым, што яго ўзброеныя сілы не дамагліся большага. Аднак яго палітычныя мэты ва Украіне не змяніліся. Ён разлічвае скараціць кароткатэрміновыя мэты і вярнуцца да больш маштабных пытанняў пазней.

Я сапраўды думаю, што ён становіцца больш дасведчаным аб праблемах, з якімі сутыкаюцца вайскоўцы Расіі. Але нам усё яшчэ не ясна, ці мае ён на дадзеным этапе поўную карціну таго, наколькі яны складаныя... мы бачым недахоп боепрыпасаў, маральнага духу, пытанняў забеспячэння, лагістыкі, цэлы шэраг праблем, з якімі яны сутыкаюцца, — заключае Хэйнс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі