Падаляк пракаментаваў прагноз Лукашэнкі: вайна не працягнецца "адзін-два гады"

Міхаіл Падаляк / facebook.com/mpodolyak2
Міхаіл Падаляк / facebook.com/mpodolyak2

Аляксандр Лукашэнка падчас саміту АДКБ заявіў, што "праз год-два" Зяленскі будзе вымушаны сесці за стол перамоваў з Масквой. Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк лічыць, што "ніякіх гадоў" у расійскіх уладаў няма. Пра гэта ён заявіў у каментары сайту zerkalo.io.

Падаляк назваў Лукашэнку "палітыкам архаічнага правінцыйнага толку" і заявіў, што яго выказванні "дэманструюць яго абсалютную адарванасць ад рэальнага свету, неразуменне прыроды і цячэння гэтай вайны".

"Варта нагадаць гэтаму "саюзнаму сябру дзяржавы-тэрарыста", што вайна не скончылася за “тры-чатыры дні, якія патрэбныя для захопу Кіева". Не працягнецца яна і адзін-два гады. Украіна будзе вырашаць, калі і як пакараць агрэсара", — заявіў Падаляк.

Меркаванне, што Украіна пачне прасіць пра капітуляцыю, сведчыць на яго думку, пра "катэгарычнае няведанне ўкраінскага народа".

Падаляк мяркуе, што мінскі рэжым баіцца пройгрышу Расіі, бо разумее, што пасля гэтага ўзнікнуць пытанні да тых, хто "прама, ускосна, інфраструктурна падтрымаў масавыя забойствы мірных грамадзян ва Украіне".

Ён нагадаў, як імкліва ўкраінскія войскі вызвалілі Харкаўскую вобласць і Херсон."Спадару Лукашэнку трэба проста трошкі пачакаць правільнага і аб'ектыўнага фіналу", — каментуе Падаляк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі