ЗША вылучаць Украіне 1 мільярд долараў
![На абарону Украіны Штаты вылучаюць 1 мільярд долараў / pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/usa-2112.jpg.webp?itok=yWbSmftt)
На абарону Украіны Штаты вылучаюць 1 мільярд долараў / pixabay.com
ЗША вылучаць Украіне да 1 мільярда долараў на абаронныя мэты. Пра гэта гаворыцца ў мемарандуме, апублікаваным на сайце Белага дома.
Сродкі будуць накіраваныя на прадметы і паслугі абароннага прызначэння, ваенную адукацыю і падрыхтоўку.
Акурат сёння прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў з візітам у ЗША.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.