ЗША санкцыяў не адменяць, але штат амбасады скароцяць

Адміністрацыя Джорджа Буша лічыць неапраўданым і неабгрунтаваным патрабаванне Мінска ізноў скараціць колькасць персанала пасольства ЗША ў Беларусі. Аб гэтым паведаміў ПРАЙМ-ТАСС прадстаўнік прэс-службы дзярждэпартамента ЗША, каментуючы выказванні намесніка міністра замежных спраў Беларусі Віктара Гайсёнка. Напярэдадні намеснік кіраўніка МЗС РБ паведаміў, што Беларусь скарачае колькасць супрацоўнікаў свайго пасольства ў Вашынгтоне да сямі чалавек і чакае ад амерыканскага боку аналагічных крокаў у дачыненні сваёй дыпмісіі ў Мінску.

Як паведаміў ПРАЙМ-ТАСС прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства ЗША, амерыканскія ўлады ў цяперашні час «разглядаюць варыянты дзеянняў у адказ». Якімі яны могуць быць, дыпламат не ўдакладніў.

Пры гэтым ён у чарговы раз ад імя ўрада ЗША заклікаў улады Беларусі «паважаць палітычныя свабоды і асноўныя правы свайго насельніцтва», а таксама «неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных». «Толькі пасля гэтага ЗША і Беларусь змогуць пачаць рухацца да значнага дыялогу», - лічыць дыпламат.

Ён пацвердзіў, што ў ЗША ня маюць намеру адмяняць санкцыі ў дачыненні канцэрна «Белнафтахім», якія і справакавалі цяперашні крызіс у двухбаковых адносінах.

Нагадаем, у адказ на пашырэнне санкцый з боку ЗША ў дачыненні беларускіх прадпрыемстваў нафтахіміі беларускія ўлады 7 сакавіка адклікалі Амбасадара РБ у ЗША Міхаіла Хвастова. 12 сакавіка па патрабаванні беларускага МЗС Мінск пакінула Амбасадар ЗША у Беларусі Карэн Сцюарт. Затым беларускі бок запатрабаваў скараціць колькасць персанала Пасольства ЗША ў Мінску да колькасці, змешчаных у ЗША беларускіх дыпламатаў. У выніку колькасць персанала пасольства ЗША скарацілася ўдвая, 27 сакавіка Мінск пакінулі 17 амерыканскіх дыпламатаў.

2 красавіка намеснік главы МЗС В.Гайсёнак паведаміў, што Беларусь скарачае колькасць персанала свайго пасольства ў ЗША да сямі чалавек і патрабуе ад амерыканскага боку такога жа рашэння. Такім чынам, Беларусь павінны пакінуць яшчэ 10 амерыканскіх дыпламатаў.

Гайсенок таксама заявіў, што Беларусь чакае ад амерыканскага боку «поўнага і безумоўнага здымання санкцый у стаўленні канцэрна «Белнафтахім».

АФН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі