Вы тут

ЗША працягнулі прыпыненне санкцый у дачыненні беларускіх прадпрыемстваў

Фота: nn.by

ЗША працягнулі прыпыненне санкцый у дачыненні 9 беларускіх прадпрыемстваў (“Белнафтахім”, яго філіял у ЗША, “Беларускі нафтавы гандлёвы дом”, “Гродна Хімвалакно”, “Нафтан”, “Полацк Шкловалакно”, “Лакафарба”, “Гродна Азот”, “Белшына”). Такое рашэнне прыняў Мінфін Злучаных Штатаў. Яно будзе дзейнічаць да 25 кастрычніка 2019 года.

ЗША ўпершыню ўвялі санкцыі супраць згаданых беларускіх прадпрыемстваў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006-га, якія былі названыя недэмакратычнымі. Гэта была рэакцыя і на разгон у Мінску Плошчы, на масавыя затрыманні яе ўдзельнікаў. Пасля таго, як восенню 2015 года была вызваленая група беларускіх палітзняволеных, ЗША часткова скасавалі санкцыі і рэгулярна працягваюць іх прыпыненне. Папярэдні раз гэта было зроблена ў красавіку 2018 года.