Фарпост Усходу ці бастыён Захаду — што для нас горш? (відэа)
![Фарпост Усходу ці бастыён Захаду — што для нас горш? (відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/310897_avtosalon_protivostoyanie_rossiya_i_ssha_agressiya_zlosty_rugany_bunt_bokserskie_perchatki_protivostoyanie_rossiya_ssha_poedinok_rossiya_ssha_760x0_4039.2926.764.0.jpg.webp?itok=DUuowBMP)
Дзяржсакратар ЗША Уэс Мітчэл кажа, што беларускі суверэнітэт з’яўляецца “самым надзейным бастыёнам супраць расійскага неаімперыялізму”. У сваю чаргу, пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч заяўляе, што напад на Беларусь будзе расцэнены Масквой “як напад на Расію з усімі наступствамі”.
Ці азначае такая рыторыка, што мы стаім на парозе ІІІ Сусветнай вайны? Чаму ЗША і Расія нечакана ўстурбаваліся тэрытарыяльнай цэласнасцю Беларусі? Чаго больш у такой сітуацыі: небяспекі ці спакою для нацыянальнага суверэнітэту Беларусі? Ці зможа Беларусь быць нейтральнай у гэтым супрацьстаянні паміж Усходам і Захадам?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвалі палітычны аналітык Валерый Карбалевіч і эксперт Аналітычнага цэнтра РГА "Белая Русь" Пётр Пятроўскі.
Слухаць ці спампаваць падкаст размовы ніжэй.