На расійскай фабрыцы выявілі вытворчасць фальшывых беларускіх цыгарэт

Супрацоўнікі ФСБ на фабрыцы ў Калузе

Супрацоўнікі ФСБ на фабрыцы ў Калузе / rbc.ru

На Калужскай тытунёвай фабрыцы ў Расіі выявілі вытворчасць фальшывых беларускіх цыгарэт. На прадпрыемства з праверкай прыйшлі супрацоўнікі ФСБ (разам з імі былі падаткавікі). Яны забралі дакументы, агледзелі офісы і склады звязаных з фабрыкай кампаній. Як паведамляе rbc.ru, на складах сілавікі знайшлі кантрафактныя цыгарэты Marlboro, Kent, Rothmans, а таксама беларускія цыгарэты "Карона Kalipso", якія вырабляліся пад выглядам сапраўдных на вытворчых лініях расійскай фабрыкі.

Супрацоўнікі ФСБ канфіскавалі больш за 6,2 млн пачкаў кантрафактных цыгарэт, каля 300 тысяч падробленых акцызных марак Беларусі. Кошт згаданых цыгарэт складае больш за 9 млн долараў.

На расійскай фабрыцы выявілі вытворчасць фальшывых беларускіх цыгарэт

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі