Уначы над Беларуссю зноў ляталі расійскія "шахеды" — "Беларускі Гаюн"

Дроны "Шахед", ілюстрацыйнае фота

Дроны "Шахед", ілюстрацыйнае фота / pravda.com.ua

У ноч на 31 ліпеня ў паветраную прастору Беларусі зноў заходзілі расійскія дроны-камікадзэ "Шахед". Пра гэта паведамляе маніторынгавая група "Беларускі Гаюн" са спасылкай на ўкраінскія тг-каналы.

У прыватнасці, адзін з "Шшахедаў" зайшоў у паветраную прастору Гомельшчыны з Чарнігаўскай вобласці Украіны. Пасля гэтага, як адзначае "Беларускі Гаюн", на аэрадроме Баранавічы ў паветра быў узняты знішчальнік Ваенна-паветраных сіл РБ.

Таксама паведамлялася пра заход у Беларусь яшчэ некалькіх "Шахедаў". Адзін з іх быў зафіксаваны над тэрыторыяй Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, ён рухаўся ў напрамку Чарнобыля. Дакладную колькасць расійскіх дронаў, якія былі ўначы над тэрыторыяй Беларусі, вызначыць не ўдалося.

Як апавядала Еўрарадыё, у сярэдзіне ліпеня расійскі "Шахед" зваліўся і выбухнуў на тэрыторыі Гомельскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі