ЗША перадаюць Украіне 45 танкаў, 250 БТР, 40 бронекатараў, 1100 дронаў-камікадзэ

Зенітна-ракетны комплекс Hawk / itc.ua
Зенітна-ракетны комплекс Hawk / itc.ua

Анансаваны новы пакет амерыканскай ваеннай дапамогі Украіне на 400 мільёнаў долараў. ЗША перададуць 45 адрамантаваных танкаў Т-72 (яны "максімальна мадэрнізаваны"), 250 БТР М1117, 40 бронекатараў, 1100 дронаў-камікадзэ Phoenix Ghost. Згаданыя танкі чэшскія, яны знаходзіліся на складах і былі адрамантаваныя за кошт Злучаных Штатаў. Рамонтам яшчэ 45 чэшскіх танкаў займаліся Нідэрланды

У пакеце дапамогі таксама зенітна-ракетны комплекс Hawk.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі