ЗША папярэдзілі Украіну пра вырашальны момант у вайне — The Washington Post

"Армія дронаў" / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
"Армія дронаў" / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна сёлета папярэдзіла ўлады Украіны пра надыход вырашальнага моманту, "каб змяніць траекторыю вайны". Пра гэта піша газета The Washington Post са спасылкай на свае крыніцы.

Наступныя месяцы будуць крытычнымі. У Белым доме мяркуюць, што вясной 2023-га Расія пачне наступ ва Украіне. Украіна ж у сваю чаргу можа перайсці ў контрнаступ, каб вярнуць акупаваныя расіянамі тэрыторыі. І выкарыстаць атрыманыя з Захаду зброю і бронетэхніку.

Як піша выданне, у адміністрацыі Джо Байдэна лічаць, што апошні пакет заходняй дапамогі Кіеву дае найлепшыя шанцы. У будучыні ж сітуацыя можа не быць настолькі ж спрыяльнай, паколькі ёсць пагроза скарачэння падтрымкі Украіны Злучанымі Штатамі. Таксама рашучасць Еўропы захоўваць пастаўкі на тым жа ўзроўні ў доўгатэрміновай перспектыве "не вельмі відавочная".

Адміністрацыя Байдэна працуе з Кангрэсам, каб падтрымаць Украіну яшчэ 10 мільярдамі долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі