Ваенна-марскія сілы ЗША распаўсюдзілі здымкі таго, што засталося ад збітага кітайскага дырыжабля, які праляцеў у канцы тыдня над тэрыторыяй ЗША і Канады з захаду на ўсход. У суботу яго збілі над Атлантыкай ля берагоў штата Паўднёвая Караліна. З таго часу вадалазы прачэсваюць дно, каб сабраць максімальную колькасць абломкаў і вывучыць тэхнічныя магчымасці, а таксама прызначэнне шара. Задзейнічаны і спецыялісты-выбухатэхнікі.
Паветраны шар быў вялізны. Яго памеры ацэньваліся як "тры аўтобусы".
Кітай заявіў пра выключна грамадзянскія мэты апарата. Аднак у ЗША лічаць, што ён з'яўляецца часткай маштабнай шпіёнскай праграмы КНР, а яго палёт парушыў амерыканскі суверэнітэт.


