У небе над ЗША заўважылі кітайскі выведвальны паветраны шар — CNN

Выведвальны паветраны шар / cnn.com
Выведвальны паветраны шар / cnn.com

У небе над ЗША заўважылі кітайскі выведвальны паветраны шар, паведамляе CNN. Пентагон адсочвае яго ўжо некалькі дзён. Было прынятае рашэнне шар не збіваць, паколькі ён "не ўяўляе значнай рызыкі збору разведвальнай інфармацыі" (праўда, траекторыя палёту праходзіць над "шэрагам адчувальных аб'ектаў"). Не было небяспекі і для самалётаў.

Пра гэты аб'ект быў праінфармаваны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Пентагон атрымаў ад яго даручэнне падрыхтаваць ваеннае рашэнне праблемы. Ваеннае ведамства і параіла шар не збіваць, паколькі абломкі могуць уяўляць пагрозу для людзей на зямлі.

Паветраны шар пралятаў над паўночнай часткай Злучаных Штатаў. Ён вялізны — памеры ацэньваюцца як "тры аўтобусы".

Мяркуецца, што інцыдэнт з шарам "можа яшчэ больш пагоршыць напружаныя амерыкана-кітайскія дачыненні".

У небе над ЗША заўважылі кітайскі выведвальны паветраны шар — CNN

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі