ЗША настойваюць, каб на волю выйшлі ўсе палітвязні ў Беларусі

ЗША настойвае на вызваленні ўсіх палітвязняў у Беларусі. Так БелаПАН пракаментавалі ў амерыканскай амбасадзе ў Мінску факт вызвалення Андрэя Клімава. Яго вызваленне дыпламаты назвалі “пазітыўным крокам” на шляху да гэтай мэты”.
Палітычнымі зняволенымі ў амбасадзе ЗША таксама лічаць экс-кандыдата ў прэзідэнты, лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна і журналіста Аляксандра Здзвіжкова, асуджанага ў студзені на тры гады пазбаўлення волі за перадрук з дацкай газеты карыкатур на прарока Мухамеда.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі