ЗША і шэраг краін Еўропы абмеркавалі дадатковыя санкцыі супраць РБ і РФ

ЗША і шэраг краін Еўропы абмеркавалі дадатковыя санкцыі супраць РБ і РФ

ЗША і шэраг еўрапейскіх краін абмеркавалі дадатковыя санкцыі супраць Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Ставіцца мэта і далей прыцягваць іх да адказнасці за агрэсію супраць Украіны, а таксама стварэнне міжнароднай ізаляцыі Мінска і Масквы, паведамляе "Голас Амерыкі".

У размове ўдзельнічалі намеснік дзяржсакратара ЗША Уэндзі Шэрман і прадстаўнікі знешнепалітычных ведамстваў Францыі, Германіі, Італіі, а таксама Вялікабрытаніі. Яны дамовіліся пра каардынацыю высілкаў. Акрамя магчымых новых санкцый абмяркоўваліся захады па недапушчэнні аказання іншымі краінамі (напрыклад, КНР) матэрыяльнай падтрымкі Расіі.

Тым часам эксперты, апытаныя "Голасам Амерыкі", прагназуюць катастрофу Беларусі (і для эканомікі, і для простых беларусаў) з-за падтрымкі ваеннай агрэсіі РФ супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі