ЗША адмянілі візы для грамадзянаў яшчэ сямі краін

З 17 лістапада права на бязвізавы ўезд у ЗША атрымалі жыхары шасці краін Еўрасаюза — Венгрыі, Латвіі, Літвы, Славакіі, Чэхіі і Эстоніі, а таксама Паўднёвай Карэі.
Як паведамляе AFP, грамадзяне гэтых краін змогуць без візы наведваць ЗША з турыстычнымі або дзелавымі мэтамі. Для працы або вучобы ў Амерыцы ім усё адно давядзецца атрымоўваць візы. ЗША вядуць перамовы з краінамі ЕС, з якімі яшчэ не заключаныя бязвізавыя дамовы: з Балгарыяй, Грэцыяй, Кіпрам, Мальтай, Польшчай і Румыніяй.

Чакаецца, што бязвізавы рэжым з імі можа быць усталяваны яшчэ да 20 студзеня, калі абраны амерыканскі прэзідэнт Барак Абама стане паўнапраўным кіраўніком краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі