ЗША аб'явілі пра новы пакет ваеннай дапамогі Украіне

ЗША аб'явілі пра новы пакет ваеннай дапамогі Украіне. Яго агульная сума складае 775 мільёнаў долараў.

У Пентагоне заявілі, што ў пакеце будуць боепрыпасы для амерыканскіх рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS, 15 беспілотнікаў Sky Eagle (разведвальныя дроны), ракеты Harm (іх выкарыстоўваюць для барацьбы з радарамі), супрацьтанкавыя комплексы TOW, а таксама тысяча Javelin і 16 гаўбіц калібра 105 мм, 36 тысяч снарадаў да іх.

Адзначаецца, што ЗША перададуць ужо другую партыю HARM. На працягу 2-3 месяцаў Украіна атрымае ЗРК NASAMS.

З 24 лютага ЗША накіравалі ваенную дапамогу Украіне на 10,6 млрд долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.