ЗША: Аблёт расійскім Су-24 амерыканскага эсмінца — правакацыя

Міністэрства абароны ЗША ўспрынялі дзеянні расійскага ваеннага самалёта, які на нізкай вышыні здзейсніў аблёт, як правакацыю і "непрафесійныя дзеянні".



Як заявіў афіцыйны прадстаўнік Пентагона палкоўнік Сціў Уорэн, гэтыя дзеянні Расіі "не адпавядаюць яе нацыянальным правілам і папярэднім пагадненням аб прафесійным узаемадзеянні паміж узброенымі сіламі нашых краін".



Прадстаўнік Пентагона лічыць, што Су-24 найхутчэй не меў узбраення. Ён ніяк не рэагаваў на шматлікія запыты і папярэджанні амерыканскага эсмінца. ВВС адзначае, што інцыдэнт завяршыўся без сур'ёзных здарэнняў.
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі