Зона рызыкі: чаму немцам у Беларусь ехаць не раяць, і пры чым тут ЛГБТ — эфір
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Міністэрства замежных спраў Германіі ў чарговы раз апублікавала папярэджанне: грамадзянам гэтай краіны настойліва рэкамендуецца не наведваць Беларусь. І прычыны такіх рэкамендацый зразумелыя. Іншая справа, калі беларусы, якія выехалі з краіны ў выніку пераследу з боку лукашэнкаўскага рэжыму, у адказ на свае заявы аб наданні ім міжнароднай абароны чуюць ад нямецкіх чыноўнікаў: “для вас у Беларусі ўжо небяспекі няма — рэжым вызваляе палітвязняў”.
Чаму сваіх грамадзян чыноўнікі Германіі папярэджваюць пра небяспеку наведвання Беларусі, а беларусам-уцекачам раяць вяртацца на радзіму? Што для Расіі азначае забойства ісламістамі міністра абароны Малі, і хто цяпер зойме месца Расіі ў Афрыцы? З чым звязана чарговая актывізацыя лукашэнкаўскіх спецслужбаў у сацыяльных сетках, і што чуваць наконт візіту Лукашэнкі ў ЗША? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 16:00