Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў 2022-м знізіліся амаль на $500 млн
![Нацбанк дасягнуў сваёй мэты, нават перавыканаў яе / pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/christmas-1786558_1280.jpg.webp?itok=IK1AthCO)
Нацбанк дасягнуў сваёй мэты, нават перавыканаў яе / pixabay.com
Нацбанк паведаміў пра стан золатавалютных рэзерваў Беларусі. У снежні мінулага года яны зноў павялічыліся — на 131,8 млн долараў. На 1 студзеня 2023-га ЗВР складалі, паводле папярэдніх даных, 7 млрд 929,5 млн долараў. На 1 студзеня 2022-га яны складалі $8 мільярдаў 425 мільёнаў. Атрымліваецца, што ў мінулым годзе золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся амаль на $500 млн.
І хаця за год ЗВР знізіліся, Нацбанк дасягнуў сваёй мэты, нават перавыканаў: 2022 год планавалася скончыць з рэзервамі не меншымі за $7 млрд.
З канца лета 2022 года Нацбанк Беларусі перастаў публікаваць дэталізацыю структуры ЗВР і пазначаць фактары, якія паўплывалі на іх змену.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.