Вы тут

Зноў каранавірус: чэмпіянат свету па хакеі адменены

Чэмпіянат свету па хакеі / iihf.com

Міжнародная федэрацыя хакея адмяніла чэмпіянат свету ў гэтым годзе з-за пандэміі каранавіруса, паведамляе сайт федэрацыі.

Рашэнне было прынята ў сувязі пандэміяй каранавіруса: "Улічваючы бягучыя абставіны і наступныя абмеркавання з рознымі зацікаўленымі бакамі, Савет IIHF вырашыў, што чэмпіянат свету па хакеі не можа адбыцца".

Чэмпіянат павінен быў прайсці ў Цюрыху і Лазане з 8 па 24 мая. У федэрацыі адзначылі, што перанос ЧС-2020 у іншую краіну немагчымы, а пытанне аб правядзенні спаборніцтваў не ў гэтым годзе будзе вырашаць кангрэс.

"Гэта жорсткая рэальнасць для міжнароднай хакейнай сям'і, але мы павінны зь ёй змірыцца", — сказаў прэзідэнт IIHF Рэнэ Фазель. — "Каранавірус — гэта глабальная праблема, якая патрабуе значных намаганняў з боку дзяржаўных органаў для барацьбы з яго распаўсюджваннем. Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб падтрымаць гэтую барацьбу".

Але не варта сумаваць, бо ў Беларусі дагэтуль не спынены хакейныя матчы і чэмпіянаты. Можна атрымаць асалоду ад вышэйшай лігі беларускага хакея.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.