Зніжкі на ваду для ўладальнікаў лічыльнікаў адмянілі

З 30 кастрычніка ўрад адмяніў трохгадовую 20-адсоткавую зніжку на ваду для ўладальнікаў лічыльнікаў. Нагадаем, яна давалася тым, хто ўсталёўваў лічыльнікі за свой рахунак, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”. Як распавяла начальнік Цэнтра па разліках са спажыўцамі "Водазбыт" унітарнага прадпрыемства "Мінскводаканал" Юлія Дуброўская, зніжка з тарыфаў на ваду была прадугледжаная пастановай Савета міністраў 9 ліпеня 1997.

Аднак сёлета 30 кастрычніка яна была скасаваная. Гэта здарылася пасля таго, як 18 кастрычніка ўрад прыняў адпаведнае рашэнне. Цяпер Мінскводаканал звярнуўся ў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі па тлумачэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі