Зніклую лёгкаатлетку Юлію Балыкіну шукаюць па лясах і палях Мінскай вобласці

Зніклую лёгкаатлетку Юлію Балыкіну шукаюць па лясах і палях Мінскай вобласці

Каб высветліць месцазнаходжанне экс-чэмпіёнкі Беларусі па спрынтэрскім бегу і дзіцячага трэнера БФСТ "Дынама" Юліі Балыкінай, прачэсваюцца лясы, палі і балоты ў Мінскай вобласці. Мяркуючы па ўсім, на месца мог указаць сам абвінавачаны па артыкуле “Забойства” Дзмітрый В. — былы бойфрэнд лёгкаатлеткі.

Але вынікаў дагэтуль няма. Па-ранейшаму застаецца мізэрны шанец, што дзяўчына засталася жывой.

Нагадаем, што ў суботу 28-га кастрычніка Юлія Балыкіна паехала на аўтамабілі дадому. І з таго часу перастала выходзіць на сувязь з сябрамі і калегамі.

Сябар падазраванага ў забойстве расказвае пра Дзмітрыя В. і Юлію Балыкіну

Пакуль спартсменку не знайшлі, складана дэтальна высветліць, што здарылася. Але супрацоўнікі Следчага камітэта не проста так распачалі справу па артыкуле “Забойства”. У кватэры Балыкінай і яе аўтамабілі “Kia Rio” былі знойдзеныя рэчывы бурага колеру і іншыя сляды, якія ўказвалі на забойства. Сам Дзмітрый В. дае паказанні і бярэ ўдзел у следчых дзеяннях. Але ці не спрабуе ён заблытаць праваахоўнікаў ― пытанне.

Выглядае, што падазраваны падчас канфлікту ў кватэры Балыкінай нанёс ёй траўмы. Потым узяў аўтамабіль дзяўчыны і выехаў на ім са сталіцы ў адзін з раёнаў Мінскай вобласці. Потым вярнуўся назад.

Эксперты-крыміналісты высвятляюць, што магло падштурхнуць падазраванага да злачынства — стан афекту на фоне сваркі, алкаголь ці псіхатропы. На гэты конт былі праведзеныя экспертызы. Вынікаў пакуль няма.

Здарэнне з Юліяй Балыкінай шакавала усю зборную Беларусі па лёгкай атлетыцы. Але ў калег-спартсменаў таксама мала інфармацыі. Збольшага яны атрымліваюць яе са СМІ.

У апошнія пару гадоў за Юліяй сачылі не вельмі пільна, бо яна знаходзілася пад двухгадовай дыскваліфікацыяй. Вось-вось Балыкіна збіралася прыняць рашэнне, ці варта вяртацца ў вялікі спорт.

“Яна разглядала такую магчымасць, але там дастаткова складаная працэдура выхаду з дыскваліфікацыі і гэта даволі дорага каштуе. Усё кладзецца на плечы дыскваліфікаванага спартсмена. І яна прыняла рашэнне, што не будзе вяртацца, а застанецца дзіцячым трэнерам”, — узгадвае старшы трэнер па спрынце нацыянальнай зборнай Яўгенія Валадзько.

Дарэчы, калега Балыкінай па дзіцячай секцыі і пачаў першым біць трывогу пра яе знікненне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі