ZNICH збіраецца заваёўваць Маскву

Пра паспяховыя мясцовыя прэзентацыі пятага альбому культавага беларускага метал-бэнда ZNICH «Крыжы абярэгі» нямала пісала беларуская прэса, але, як мы даведаліся, гэта яшчэ не ўсе поспехі гурта.

Альбом, які выдалі для Беларусі, будзе спецыяльна перавыдадзены і для расійскага рынку, а літаральна 23 сакавіка запланаваны першы прэзентацыйны канцэрт гэтага дыску ў Маскве.


Але больш падрабязна пра тое, што з’явілася штуршком для выхаду на расійскую сцэну, і што плануе гурт рабіць далей, нам расказаў лідэр і вакаліст калектыву Алесь Таболіч:


“Па-першае, штуршок заўсёды быў. Самае першае было здзіўленне, калі мы 3 гады таму выдалі наш альбом “Запаветы апошняга старца” і большая частка была продадзеная ў Расіі. Гэта было для нас дзіўна, што цікавяцца ў Расіі беларускамоўнымі гуртамі.


А па-другоя, я для сябе сам проста вырашыў, што трэба выходзіць на нейкі іншы ўзровень. Для гэтага я проста адпісаў лісты на расійскія рэкардсы, і вось мы атрымалі дзве прапановы, адна з іх перавыдаць наш альбом на іх студыі.


Таксама ў сакавіку у нас плануецца пэзентацыя ў маскоўскім клубе “Relax”. Удзел прымуць вядомымі расійскія гуртамі, падобныя з намі ў стылістычным напрамку.


Арганізатары самі зацікаўленныя каб было ўсё на беларускай мове, магчыма будзе яшчэ нейкі пераклад на англіскую мову, таму што яны збіраюцца паказаць нас яшчэ і ў Еўропе. Але пглядім як што там атрымаецца”.


Пажадаем музыкам поспехаў! І няхай выступленне ў Маскве напярэдадні беларускага Дня Волі стане лепшым прыкладам нашай культурнай незалежнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі