Знайшлі скарб з 2571 манеты, кожная з іх каштуе тысячы долараў

У Вялікабрытаніі ў графстве Сомерсэт знайшлі скарб з 2571 манеты, кожная з іх каштуе ад 1220 да 6100 долараў, а агульны кошт — больш за $6 млн. Як інфармуе dailymail.co.uk, скарб могуць прызнаць найвялікшым у гісторыі Вялікабрытаніі. Яшчэ вясной яго знайшлі на полі адной з фермаў Адам Стэйплс з жонкай Лізай Грэйс. Пры гэтым яны выкарыстоўвалі металашукальнік.

Скарб знаходзіцца на экспертызе ў адным з музеяў. Мяркуецца, што ён быў схаваны ў канцы XI  стагоддзя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.