Знакаміты акцёр Том Хэнкс і яго жонка заразіліся каранавірусам

Знакаміты акцёр Том Хэнкс і яго жонка заразіліся каранавірусам

Знакаміты акцёр Том Хэнкс і яго жонка Рыта Уілсан заразіліся каранавірусам. Здарылася гэта ў Аўстраліі, дзе праходзяць здымкі новага фільма. Хэнкс з жонкай жыў у Сіднэі, кепска сябе яны адчулі, калі ездзілі ў горад Голд-Кост. Спачатку здавалася, што яны проста прастудзіліся. Але аналізы пацвердзілі каранавірус. Лекары адпраўляюць на каранцін усіх, хто кантактаваў з Томам Хэнксам і Рытай Уілсан. Пра гэта акцёр напісаў у Twitter.

Тому Хэнксу 63 гады. Ён не толькі акцёр, але і рэжысёр, сцэнарыст і прадусар. За сваю кар'еру зняўся ў дзясятках фільмах. Адзін з самых паспяховых у пракаце — "Код да Вінчы" (2006), які сабраў больш за 750 мільёнаў долараў. Хэнкс атрымаў дзве прэміі "Оскар" за найлепшую мужчынскую ролю за фільмы "Філадэльфія" (1993) і "Форэст Гамп" (1994).

У Аўстраліі колькасць хворых на каранавірус складае 128 чалавек, тры чалавекі памерлі. Сусветная арганізацыя аховы здароўя аб'явіла пандэмію COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі