Значная частка бюджэту Мінска ідзе на знішчэнне слядоў вандалізму

З пачатку бягучага года на знішчэнне слядоў вандалізму ў падземных пераходах сталіцы з гарадскога бюджэту выдаткавана больш 50 мільёнаў рублёў, з іх каля 60 працэнтаў - на рамонт і замену празрыстых падстрэшкаў.
Гэтыя брылі вырабленыя з адмыслова трывалага матэрыялу - трыплексу, аднак на ім ад рук вандалаў застаюцца драпіны, расколіны і нават дзюры. «Вырабіць такія пашкоджанні можна толькі важкім каменем, цаглінай або абрэзкам арматуры, - адзначыў дырэктар УП «Гораўтамост» Яраслаў Паўлоўскі.

Самыя праблемныя месцы горада - пераходы на вуліцах Уральскай, Даўгабродскай, на скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Працоўнай, поруч ЦУМа.

«Мінск-Навіны»

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі