"Змоўшчык" Юрый Зянковіч цалкам прызнаў сваю віну

"Змоўшчык" Юрый Зянковіч цалкам прызнаў сваю віну

8 жніўня на судзе ў Мінску "змоўшчык" Юрый Зянковіч цалкам прызнаў сваю віну і пагадзіўся даваць паказанні. Ён папрасіў прабачэння ў іншых чатырох фігурантаў гучнай крымінальнай справы за тое, што яны трапілі пад следства.

На мінулым тыдні стала вядома, што Зянковіч заключыў здзелку са следствам. Дзяржабвінаваўца заявіў, што асноўны фігурант справы аб спробе дзяржаўнага перавароту ў Беларусі "даў чыстасардэчнае прызнанне і спрыяў выкрыццю іншых удзельнікаў злачынства". Якія ўмовы пагаднення, пакуль невядома.

Крымінальная справа разглядаецца ў Мінскім абласным судзе. Па версіі следства, абвінавачаныя рыхтавалі "дзяржаўны пераварот" у Беларусі. Іх пяць, усе яны затрыманыя вясной 2021-га. З прапагандысцкіх фільмаў, паказаных на дзяржаўным тэлебачанні, вынікае, што за "змоўшчыкамі" працяглы час сачылі спецслужбы, а вайскоўцаў, з якімі яны кантактавалі, ім падставілі.

Зянковіч — юрыст, у яго двайное грамадзянства — Беларусі і ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі