Змітра Дашкевіча падазраюць у падробцы правоў кіроўцы

У Мінску па падазрэнні ў падробцы правоў кіроўцы затрыманы лідэр міжнароднай моладзевай арганізацыі “Малады фронт” Зміцер Дашкевіч, паведамляе БелаПАН. Палітык паведаміў, што яго затрымалі прыкладна а 16.30, калі ён ехаў за рулём аўтамабіля, які належыць яго бацькам. Дашкевіч паехаў з міліцыянтамі ў Першамайскі РУЎС сталіцы. Там яны дзве гадзіны не маглі знайсці ў базе яго правы, але ў выніку знайшлі. І ўсё адно міліцыянты заяўляюць, што правы могуць быць фальшывымі. Да іншых дакументаў праваахоўнікі не мелі прэтэнзіяў. У машыне не было ніякай забароненай агітацыйнай прадукцыі, ці рэчаў, якія нейкім чынам парушаюць беларускае заканадаўства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі