Злодзей спрабаваў вынесці з крамы жаночую бялізну

Як паведамляе прэс-служба абласной міліцыі, зламысніка "на гарачым" злавілі ахоўнікі крамы "Дзіцячы Свет". З аддзелу бялізнавага трыкатажу мужчына прыхапіў 26 адзінак тавару, аднак выйсці з крамы не паспеў. Агульны кошт скрадзенага склаў больш за мільён рублёў.


У дачыненні да 36-гадовага мужчыны, які ўжо быў раней асуджаны, распачалі крымінальную справа. За паўторны крадзеж яму пагражае да 4 год пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі