Зліўное пытанне: як краіны Балтыі вырашаюць праблему вулічных прыбіральняў

Вулічная прыбіральня / Baltnews
Вулічная прыбіральня / Baltnews

Дамы без выгод — з прыбіральняй на вуліцы і вадой у калодзежы — частая з'ява ў беларускай вёсцы. Такое можна сустрэць і ў гарадах. Але, аказваецца, у цывілізаванай Еўропе факт вулічных прыбіральняў таксама не рэдкасць.

У Літве, напрыклад, больш за 30 тысяч жыхароў не падключаныя да каналізацыі. Вулічныя прыбіральні можна знайсці не толькі ў літоўскай глыбінцы. Нават у самым цэнтры Вільні элітныя хмарачосы і офісы буйных кампаній суседнічаюць з вулічнымі туалетамі і калонкамі для набору вады.

Разам з суседкай — Латвіяй, Літва ўваходзіць у топ-5 еўрапейскага антырэйтынгу распаўсюджання вулічных прыбіральняў. Краінам пагражаюць шматмільённыя штрафы ЕС, таму што, уступіўшы ў 2004 годзе ў Еўрасаюз, Літва і Латвія ўзялі на сябе абавязацельства падключэння не менш як 98% агламерацый з колькасцю насельніцтва больш за 2 тысячы да цэнтральнай каналізацыі.

У Літве ўлады моляць жыхароў падключацца да каналізацыі або на крайні выпадак усталяваць біятуалет і нават гатовыя часткова аплаціць выдаткі грамадзян. Але не ўсім. У выніку цяжар адказнасці кладзецца на плечы саміх уладальнікаў вулічных прыбіральняў. Залішне гаварыць, што гэта, як правіла, найменш забяспечаныя групы насельніцтва.

Нашы партнёры — "Новая газета — Балтия" — расказваюць пра праблему ў выдатным відэа. Тут пра праблему вулічных прыбіральняў у краінах Балтыі можна пачытаць падрабязна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі