Вы тут

Златан Ібрагімавіч вяртаецца ў Еўропу

Златан Ібрагімавіч / Reuters

38-гадовы шведскі нападаючы Златан Ібрагімавіч вяртаецца ў Еўропу. Пра гэта ён паведаміў у Instagram. "Прывітанне, Іспанія! — піша Ібрагімавіч. — Адгадаеце, што? Я вяртаюся".

Апошнім клубам футбаліста за акіянам быў "Лос-Анджэлес Гэлаксі" ў ЗША. Цяпер жа ён вяртаецца ў чэмпіянат Іспаніі, толькі невядома, у які клуб.

За сваю кар'еру Златан Ібрагімавіч пагуляў за зборную Швецыі, за "Барселону", ПСЖ, "Манчэстар Юнайтэд", "Ювентус", забіў больш за тры сотні галоў. За акіян ён з'ехаў летась.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.