Вы тут

У Мальмё Ібрагімавіч адчыніў помнік Ібрагімавічу

Два Златаны / Reuters

У шведскім Мальмё ўрачыста адчынілі амаль трохметровы 500-кілаграмовы бронзавы помнік Златану Ібрагімавічу, знакамітаму шведскаму футбалісту баснійска-харвацкага паходжання. Ібрагімавіч нарадзіўся ў гэтым горадзе, пачынаў гуляць у футбол. На ўрачыстую цырымонію прыйшлі тысячы балельшчыкаў. Прысутнічаў і сам Златан Ібрагімавіч.

"Калі вы прыязджаеце ў Нью-Ёрк, у вас ёсць статуя Свабоды, калі вы прыязджаеце ў Швецыю, у вас ёсць статуя Златана", цытуе словы футбаліста sportbible.com.

Златану Ібрагімавічу днямі споўнілася 38 гадоў. За сваю кар'еру ён пагуляў за зборную Швецыі, за такія суперклубы, як "Барселона", ПСЖ, "Манчэстар Юнайтэд", "Ювентус", забіў больш за тры сотні галоў. З 2018-га Ібрагімавіч выступае за клуб "Лос-Анджэлес Гэлаксі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.