Вы тут

Зімой у беларусаў не будзе доўгіх выхадных па віне календара

Мінск зімой / Сяргей Nik Мельнік

Каляндар не парадуе беларусаў гэтай зімой выходнымі працягласцю ў чатыры дні, адзначае "Інтэрфакс - Захад".

Каталіцкае Раство, якое адзначаецца 25 снежня, прыпадае на суботу. 31 снежня (пятніца) будзе працоўным днём, а 1 і 2 студзеня выпадаюць на суботу і нядзелю. Такім чынам, ужо 3 студзеня беларусам прыйдзецца выйсці на працу.

На пятніцу выпадае і 7 студзеня, калі будзе святкавацца праваслаўнае Раство.

Такім чынам, максімальная колькасць дзён адпачынку па агульным вытворчым календары не перавысіць трох.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.