Вы тут

Жываглод: шчырасць, сумленнасць, адкрытасць — на гэтых прынцыпах будуецца нацыя

Алена Жываглод / Еўрарадыё

7 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — лідарка супольнасці “Сумленныя людзі” Алена Жываглод.

Пабудаваць “правільнае і здаровае” грамадства можна толькі на прынцыпах сумленнасці, шчырасці, адкрытасці. Гэтыя самыя прынцыпы — галоўныя падчас будаўніцтва беларускай нацыі, якое адбываецца і сёння. І дзякуючы гэтым прынцыпам мы зможам пабудаваць светлую будучыню Беларусі, перакананая Алена Жываглод.

Пра тое, чаму апалітычнасць і нежаданне ўдзельнічаць у жыцці грамадства не давядуць да дабра, якой бачыцца “неверагодным” гісторыя Беларусі, і пра тое, ці разумее беларускае грамадства значнасць беларускай мовы і нацыянальнай сімволікі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аленай Жываглод

 

Чытаць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.