Вы тут

Жыроўка мінскага дармаеда-адзіночкі – 150 рублёў у месяц

Фота: Еўрарадыё

Дармаеды будуць плаціць за жыллёва-камунальныя паслугі па поўнай. Гэта вынікае з новага прэзідэнцкага дэкрэта “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”, пакуль адзінае, што ў ім зразумела.

Згодна з новым дакументам, дармаедамі прызнаюць “працаздольных грамадзян незанятых у эканоміцы”. Канкрэтней у красавіку вызначыць Савет міністраў.

Паглядзім, колькі заплаціць за мінскую двухпакаёўку сям’я з трох чалавек, у якой адзін дармаед, а двое працуюць. Для гэтага ўсё, што спажыла сям’я за мінулы месяц падзелім на траіх, і для “працаздольнага і незанятага ў эканоміцы” палічым 100% тарыфаў, прынятых на гэты год. Долю іншых дваіх палічым па субсідаваных дзяржавай тарыфах.

Вось так будуць выглядаць кошты на камуналку у кватэры з адным дармаедам.

Тэхнічнае абслугоўванне — 6,51 рубля

Капрамонт — 5,2

Гарачая вада — 25,5

Халодная вада — 10,54

Цеплазабеспячэнне — 50

Вадаадвядзенне — 7,02

Вываз смецця — 5,1

Дадатковыя паслугі — 7,21

Агулам за двухпакаёўку — 117 рублёў на месяц.

А вось кошты за тую ж кватэру, калі “часова не занятага ў эканоміцы” у кватэры не будзе.

Тэхнічнае аблусгоўванне  — 6,49

Капрамонт — 5,2 рубля

Гарачая вада — 10,8

Халодная вада — 10,4

Цеплазабеспячэнне — 21

Вадаадвядзенне — 7

Вываз смецця — 4,95

Дадатковыя паслугі — 7,21

Агулам — 73 рублі.

Як бачым, кошты адрозніваюцца на гарачую ваду і ацяпленне. Капрамонт каштуе столькі ж, вываз смецця танней на 6 капеек, халодная вада на 48 капеек, тэхнічнае абслугоўванне на 2 капейкі.

Горш прыйдзецца аднаму прапісанаму ў двушцы “дармаеду”. Для яго “жыроўка” пацягне на 150 рублёў.