У Беларусі з 2027 года забароняць скід сцёкавых вод за межы прыватных участкаў

Жыць на сваім участку стане даражэй

Жыць на сваім участку стане даражэй / usadba-shop.ru

З 1 студзеня 2027 года ў Беларусі ўступаюць у сілу змены ў Водны кодэкс, якія забараняюць фізічным асобам скідаць сцёкавыя воды за межы ўласнага зямельнага ўчастка. Гэта вынікае з апублікаваных папраўак да заканадаўства.

Пад забарону трапляюць не толькі гаспадарча-бытавыя сцёкі — вада з туалетаў, лазняў і кухонных ракавін, — але і дажджавая, талая вада і іншыя вадкасці. Раней адвядзенне вады ў прыдарожныя кюветы, яры або на суседнія пустыры не было забаронена заканадаўча, цяпер такая практыка стане парушэннем.

Кантралюючыя органы атрымаюць права патрабаваць ліквідацыі падобных зліваў, а ўладальнікам участкаў спатрэбіцца пацвярджаць герметычнасць і аўтаномнасць сваёй сістэмы каналізацыі.

Для выканання новых патрабаванняў уласнікам прыватных дамоў і дач неабходна арганізаваць поўны цыкл збору, ачысткі і ўтылізацыі сцёкаў у межах свайго ўчастка. Асноўныя варыянты — усталёўка лакальных ачышчальных збудаванняў альбо падключэнне да цэнтралізаванай сістэмы водаадвядзення пры наяўнасці такой магчымасці ў населеным пункце.

Выкарыстанне выграбной ямы з пераліўкай у яр або бетоннага кольца без герметызацыі пасля ўступлення папраўак у сілу будзе лічыцца недастатковым. Альтэрнатывай стане станцыя біялагічнай ачысткі або герметычны назапашвальнік з рэгулярным выклікам асенізатарскай машыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.