Жыхароў Брэста папярэдзілі, што цэлы тыдзень будзе "стралковая кананада"
![Брэсцкія дэсантнікі / t.me/modmilby](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Iduc.jpg.webp?itok=DCrYkhwJ)
Брэсцкія дэсантнікі / t.me/modmilby
Жыхароў Брэста папярэдзілі, што цэлы тыдзень яны будуць чуць "стралковую кананаду". На палігоне "Брэсцкі" пройдуць вучэнні дэсантнікаў з 38-й асобнай гвардзейскай брыгады.
Кіраўнік гарвыканкама Аляксандр Рагачук папярэджвае і пра "перасоўванне розных відаў тэхнікі", якое будзе бліжэйшымі днямі ў горадзе. "Падстаў для якога-небудзь неспакою няма", — дадае ён.
![Жыхароў Брэста папярэдзілі, што цэлы тыдзень будзе "стралковая кананада"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/22_26.jpg.webp?itok=3TxKGqY_)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.