Жыхароў Брэста папярэдзілі пра дэсант каля горада

Дэсантнікі ў паветры / b-g.by
Дэсантнікі ў паветры / b-g.by

Жыхароў Брэста папярэдзілі пра дэсант каля горада. Як піша "Брестский вестник", у небе над абласным цэнтрам у сераду "будзе шумна". А 12-й гадзіне над горадам і раёнам будзе лётаць ваенна-транспартны самалёт Іл-76. Ён узлятае з аэрапорта "Брэст".

Дэсантаванне байцоў 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады адбудзецца на палігоне "Брэсцкі".

Падобныя вучэнні праводзіліся на Брэстчыне і ў 2022 годзе.

Тым часам Мінабароны РБ паведамляе, што на Ружанскім палігоне ў Брэсцкай вобласці беларуская і расійская авіяцыя адпрацоўвае задачы па ліквідацыі супрацьпаветранай абароны і вайсковай тэхнікі ўмоўнага праціўніка.

Ва Украіне раніцай 25 студзеня аб'яўлялі паветраную трывогу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі