Жыхарка Полацкага раёна, якую шукалі ў лесе, зноў згубілася
Жанчына кажа, што захапілася зборам грыбоў і згубіла арыентацыю ў лесе
У Полацкім раёне ратавальнікі шукалі 58-гадовую жанчыну, якая каля вёскі Мінтурава пайшла ў лес па грыбы і не змагла самастойна знайсці дарогу дадому. Яе хутка знайшлі. Жанчына сябе добра адчувала і патрэбы ў меддапамозе не мела.
Ратавальнікі былі здзіўленыя, бо жанчына ім добра вядомая — яны яе шукалі ў лесе 20 ліпеня. Яна таксама раніцай пайшла па грыбы, захапілася іх зборам і заблукала. Супрацоўнікі МНС прывезлі яе дахаты разам з грыбамі.
Калі будуць і трэція пошукі, ратавальнікі ўжо здзіўляцца не будуць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.