Жыхар Браслава вырошчваў каноплі ў зарасніку баршчэўніку
![Жыхар Браслава расціў каноплі сярод баршчэўніку](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/braslau-0107-1.jpg.webp?itok=iYP7QJsu)
Жыхар Браслава расціў каноплі сярод баршчэўніку / Камітэт судмедэкспертыз
Браслаўскія ратавальнікі, якія прышлі труціць баршчэўнік недалёка ад горада, выявілі нечаканую знаходку, паведамляе Камітэт судмедэкспертызаў.
У непраходным зарасніку быў расчышчаны ўчастак і падрыхтаванае месца для высадкі канопляў. Тут жа былі 12 кашпо з пасадачным матэрыялам, грунт і пасадачныя кругі.
Следча-аператыўная група знайшла сляды рук. Экспертыза выявіла, што адбіткі пакінуў 35-гадовы мясцовы жыхар.
У складзе раслін экспертыза выявіла асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва тэтрагідраканабінол. На мужчыну пачалі крымінальную справу.
![Жыхар Браслава вырошчваў каноплі ў зарасніку баршчэўніку](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/braslau-0107-2.jpg.webp?itok=aQZtBatC)
![Жыхар Браслава вырошчваў каноплі ў зарасніку баршчэўніку](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/braslau-0107-3.jpg.webp?itok=B3KJhIIZ)
![Жыхар Браслава вырошчваў каноплі ў зарасніку баршчэўніку](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/braslau-0107-4.jpg.webp?itok=YekTii2N)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.