Жыхары Бярозаўкі дамагаюцца ўсталявання лічыльнікаў вады

Актывісты Руху "За свабоду" ў Бярозаўцы (Лідскі раён) арганізавалі збор подпісаў з просьбай усталяваць лічыльнікі вады ў інтэрнатах, дзе пражываюць, у асноўным, маладыя сем'і. На калектыўны зварот мясцовы ЖЭС адказаў звычайнай адпіскай, хаця, па заканадаўству, трэба было правесці сустрэчу з падпісантамі. Наступны зварот быў накіраваны ў Бярозаўскі гарвыканкам. Старшыня гарвыканкаму накіраваў зварот ад свайго імя дырэктару Лідскага ЖКГ, але і адтуль адказалі, што "ўсталяванне вадамераў у інтэрнатах блочнага тыпу пры наяўнасці агульных кухняў эканамічна немэтазгодна".

Жыхары інтэрнатаў лічаць, што "эканамічная немэтазгоднасць" для ЖКГ палягае ў тым, што камунальшчыкам выгадна спісваць на людзей кубаметры вады, якія выцякаюць з вадаправоднай сістэмы пры розных пашкоджаннях і аварыях. Таму нават агульныя лічыльнікі на будынак дазволілі б людзям ашчадзіць свае грошы.

Раней нават лічыльнікаў электраэнергіі ў гэтых інтэрнатах не было. А пасля іх усталявання аплата "за электрычнасць" зменшылася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі