Жыхару Крыма замест тэлефона даслалі поштай сэксуальную цацку

Жыхар акупаванага Расіяй Крыму стаў ахвярай жорсткага падману: ён замовіў у ЗША тэлефон, але ў пасылцы, якая да яго прыйшла, быў гумовы штучны чэлес чорнага колеру. Мужчына жыве ў Сімферопалі. Ён замовіў два iPhone 5s у адной з амерыканскіх інтэрнэт-крамаў.

Падазрэнні ў ашуканстве ў крымчаніна з’явіліся яшчэ тады, калі пасылка праходзіла расійскую мытню. Прадавец пазначыў адну вагу адпраўлення, а “Пошта Расіі” — ужо іншую.

“Я набыў дзве штукі iPhone 5s у ЗША, — скардзіўся пакупнік у сацыяльнай сетцы Вконтакте. — Абедзве пасылкі прыйшлі ў Расію з вагой да 500 грамаў. Але пакуль яны дайшлі да Сімферопаля, з’явілася розніца ў вазе. Таму на пошце я запатрабаваў ускрыцця пасылак са складаннем акту. У выніку ў адной пасылцы апынуліся металічныя рыбалоўныя кручкі. А ў іншай — гумовы штучны чэлес чорнага колеру. Ні ў якім разе не карыстайцеся “Поштай Расіі”.

Акт ускрыцця пасылак крымчанін таксама выклаў у групе “Чорны спіс крыму” Вконтакте.

Невядома, хто падмяніць змесціва пасылак — амерыканскі прадавец, супрацоўнікі мытні або спецыялісты “Пошты Расіі”.