Жыхару Баранавічаў, які выпадкова забіў сына, далі 5 гадоў

Жыхару Баранавічаў, які выпадкова забіў сына, далі 5 гадоў

Жыхару Баранавічаў далі 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за тое, што выпадкова забіў уласнага сына. Як паведаляе БЕЛТА са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры Брэцкай вобласці, трагічнае здарэнне адбылося падчас сямейнай сваркі. Мужчына 1961 года нараджэння выпіваў у кватэры разам з сынам 1983 года нараджэння. Раней сваякі неаднаразова канфліктавалі.

Падчас сумеснага застолля адбывалася сварка і бацька палез у бойку з сынам, нанесшы яму цяжкое цялеснае пашкоджанне.

На яго завялі крымінальную справу паводле ч.3 арт. 147 КК. Суд прызнаў мужчыну вінаватым у наўмысным нанясенні цяжкога цялеснага пашкоджання, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі