Жыхарка Ліды “ачысціла” свой арганізм за 5 тысяч долараў
![Жыхарка Ліды “ачысціла” свой арганізм за 5 тысяч долараў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ekstrasensy-2.jpg.webp?itok=7W63z2aG)
Жыхарка Ліды заплаціла невядомым махлярам 5 тысяч долараў за “ачышчэнне арганізму”, аднак не дачакалася выніку і звярнулася ў міліцыю. Даверлівая жанчына 1972 года нараджэння ўбачыла абвестку з прапановай аказання экстрасэнсорных паслугаў і патэлефанавала на гарачую лінію. Там яе пераканалі, што яна зрабіла правільны выбар і паабяцалі дапамагчы. За грошы.
Кліентка пералічыла ў Расію 50 тысяч расійскіх рублёў і амаль 5 тысяч долараў. Калі жанчына зразумела, што яе падманулі, пайшла да праваахоўнікаў. Цяпер міліцыя шукае зламысніка, якому пералічылі грошы, а таксама высвятляе іншыя акалічнасці справы, перадае прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі.