Жыхарка Глыбокага другі год чакае плот, які "часова" прыбралі ўлады (фота)

87-гадовая Аграфіна Лабун спадзяецца, што плот ёй усё ж вернуць. Яе дом знаходзіцца непадалёк ад шашы Полацк — Вільня. Без плота нельга — каля яе хаты часта спыняюцца машыны, збіраюцца кампаніі моладзі. Плот выконваў функцыю хоць нейкага абаронцы “сядзібы” гаспадыні.



Аграфіна Лабун расказвае, што незадоўга да свята беларускага пісьменства да жанчыны прыйшлі супрацоўнікі глыбоцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі і знеслі плот. Яны паабяцалі, што ёй паставяць новы. Прычым, на здзіўленне Аграфіны Сямёнаўны, знеслі лепшы ўчастак плота, а горшы пакінулі.



Новага плота ўдава франтавіка так і не дачакалася. Не дапамагла і скарга кіраўніку мясцовага райвыканкама.

Спецыяльна для праграмы Кардыяграма

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі